Працягваецца дэкада грамадска-патрыятычных спрау́ "Чарнобыль. Захоу́ваючы памяць..."
25 красавіка 2025 года навучэнцы Глыбачанскай школы ўдзельнічалі ў адзіным дні інфармавання на тэму «Чарнобыль. Ад пераадолення наступстваў аварыі да дынамічнага развіцця пацярпелых раёнаў"» Сёння яны ўспомнiлi падзеі на Чарнобыльскай АЭС і тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця і здароўя, змагаўся з радыяцыяй. У выніку выбуху на станцыі забруджванне ахапіла шырокія тэрыторыі СССР, якія цяпер знаходзяцца i ў Беларусі,i у́ Расiі. Чарнобыльская катастрофа стала выклікам для ўсёй сусветнай супольнасці. Намаганні па ліквідацыі наступстваў гэтай буйной радыяцыйнай аварыі сталі прыкладамі паспяховага міжнароднага супрацоўніцтва. Падыход краін да пытанняў ядзернай энергетыкі змяніўся, што ўключае ў сябе павышэнне бяспекі і больш узважанае стаўленне да тэхналагічнага прагрэсу. Міжнародная супольнасць засвоiла ўрокі з Чарнобыля і набыла вопыт, які дапаможа спраўляцца з доўгатэрміновымі наступствамі тэхнагенных катастроф.