ПЛАН РАБОТЫ
ШКОЛЬНАГА МЕТАДЫЧНАГА АБ'ЯДНАННЯ
КЛАСНЫХ КІРАЎНІКОЎ
ДУА “ГЛЫБАЧАНСКАЯ СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА ІМЯ Б. І. ЮРКІНА УШАЦКАГА РАЁНА”
НА 2023/2024 НАВУЧАЛЬНЫ ГОД
Тэма: стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу класных кіраўнікоў, павышэнне іх прафесійнай кампетэнтнасці ў працы з навучэнцамі, бацькамі, класным калектывам.
Мэта: павышэнне якасці і эфектыўнасці сістэмы выхавання, удасканаленне форм і метадаў выхавання ў школе з дапамогай павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства класных кіраўнікоў.
Задачы:
1. Стварыць умовы для бесперапыннага павышэння кампетэнтнасці і прафесійнага майстэрства кожнага класнага кіраўніка, удасканалення форм і метадаў арганізацыі выхаваўчай работы.
2. Стымуляваць ініцыятыву і творчасць класных кіраўнікоў.
3. Удасканальваць методыку работы класных кіраўнікоў па арганізацыі выхаваўчага працэсу.
4. Укараняць дасягненні класных кіраўнікоў у работу педагагічнага калектыва.
5.Забяспечваць пераемнасць у арганізацыі работы класнага кіраўніка з дзецьмі і падлеткамі па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця на ўсіх прыступках адукацыі.
Пасяджэнне №1
Дата правядзення: верасень 2023 года
Форма правядзення: інструктыўна-метадычная нарада.
Тэма: Асаблівасці арганізацыі і планавання сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе.
Мэта: азнаёміць класных кіраўнікоў з асноўнымі напрамкамі выхаваўчай работы на 2023/2024 навучальны год, з інструктыўна-метадычнымі дакументамі.
Навукова-метадычны блок
Нарматыўнае прававое забеспячэнне выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе. Праграмна-плануючая дакументацыя па выхаваўчай рабоце.
Вучэбна-метадычны блок
1.Вывучэнне інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі “Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе”.
Герцык А. С.
2.Планаванне класнымі кіраўнікамі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў класах у 2023/2024 навучальным годзе.
Герцык А.С.
Практычны блок
1.Планаванне метадычнай работы класных кіраўнікоў на 2023/2024 навучальны год. Зацвярджэнне плана работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2023/2024 навучальны год.
Герцык А. С.
2.Выбары сакратара метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў.
Пасяджэнне №2
Дата правядзення: лістапад 2023 года
Форма правядзення: канферэнцыя ідэй, метадычная студыя.
Тэма: Роля класнага кіраўніка ў прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў навучэнцаў, прафілактыцы сямейнай неблаганадзейнасці і фактаў жорсткага абыходжання з дзецьмі.
Вучэбна-метадычны блок
1.Формы і метады работы класнага кіраўніка з навучэнцамі і бацькамі па бяспечным выкарыстоўванні сеткі Інтэрнэт, накіраваныя на блакаванне небяспечнага кантэнту.
Сяліцкая І. А.
2.Здароўезберагальныя тэхналогіі, іх выкарыстоўваннне ў рабоце класнага кіраўніка; актывізацыя дзейнасці класных кіраўнікоў у галіне навучання дзяцей гігіенічным навыкам і матывацыі іх да адмовы ад шкодных звычак.
Казлова Г. В.
3. Прафілактыка школьнага булінга.
Зайцава С. В.
Практычны блок
1.Распрацоўка рэкамендацый для законных прадстаўнікоў “Небяспекі, якія падпільноўваюць падлеткаў у сетцы Інтэрнэт”, для навучэнцаў“Правілы работы ў сетцы Інтэрнэт”, для класных кіраўнікоў па павышэнні ўзроўню адукацыі ў сетцы Інтэрнэт.
Чаркес А. А.
2.Складанне алгарытму дзеянняў пры выяўленні гвалту ў дачыненні да непаўналетняга, суіцыдальных паводзін, парадку наведвання сям’і, ацэнкі бяспечных умоў пражывання ў сям’і непаўналетняга.
Чаркес А. А.
3.Абмен вопытам работы. Наведванне і аналіз пазакласнага мерапрыемства класнага кіраўніка Палякова У. А.
Пасяджэнне №3
Дата правядзення: люты 2024 года
Форма правядзення: семінар-практыкум.
Тэма: Узаемадзеянне сям’і і школы: сучасныя стратэгіі і формы грамадзянскага і ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў.
Вучэбна-метадычны блок
1.Сістэма грамадзянскага і патрыятычнага выхавання ў школе і сям’і.
Літвін К. Д.
2. Эфектыўныя формы работы з навучэнцамі ў сферы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання.
Каліноўская Л. В., Зянюк А.М., Уліцкая Н. М.
3. Краязнаўства-аснова фарміравання патрыятычнага выхавання.
Церашкавец Т. І.
Практычны блок
1.Распрацоўка рэкамендацый класнаму кіраўніку па грамадзянска-патрыятычнаым выхаванні.
Герцык А. С.
2.Абмен вопытам работы. Наведванне і аналіз пазакласнага мерапрыемства класнага кіраўніка Евянковай В. А.
Пасяджэнне №4
Дата правядзення: май 2024 года
Форма правядзення: фестываль-прэзентацыя
Тэма: “Пошукі. Высновы. Інавацыі”
Вынікі работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2023/2024 навучальны год.
Мэта: абагульненне вопыту, падвядзенне вынікаў і аналіз работы класных кіраўнікоў.
Вучэбна-метадычны блок
1. Аналіз дзейнасці метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў за 2023/2024 навучальны год.
Герцык А. С.
2. Абмеркаванне перспектыўнага плана работы метадычнага аб’яднання класных кіраўнікоў на 2024/2025 навучальны год.
Герцык А. С.
Практычны блок
1.Аналіз сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы за 2023/2024 навучальны год.
Класныя кіраўнікі 1-11 класаў
раскрыть » / « свернуть