ПАТРАБАВАННІ ДА ДЗЕЛАВОГА СТЫЛЮ АДЗЕННЯ Ў 2025/2026 НАВУЧАЛЬНЫМ ГОДЗЕ
Дзелавы стыль адзення – гэта строгі вытрыманы стыль адзення, які можа ўключаць агульныя (аднолькавыя) элементы школьнага адзення з размяшчэннем на адным з элементаў эмблемы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі (пінжаку, камізэльцы, сарафане, сукенцы).
Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат) – пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, гольф, сарафан, сукенка.
У зімовы час у камплект дзелавога стылю адзення можа ўваходзіць трыкатажны світар.
раскрыть » / « свернуть