Тэма: “Утварэнне Рэчы Паспалітай”
Гісторыя Беларусі
10 клас
Урок з выкарыстаннем метадаў актыўнай ацэнкі, інтэрактыўных метадаў і інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій (Д.М. Паршонак)
Узаемасувязь з ведамі, атрыманымі раней:
Ø вучні ведаюць прычыны, ход і наступствы Лівонскай вайны. Ведаюць, у якім становішчы апынулася Вялікае княства Літоўскае падчас вайны.
Мэты ўрока:
1. садзейнічаць фарміраванню сістэмы ведаў пра ўтварэнне Рэчы Паспалітай, прычыны і ўмовы Люблінскай уніі, яе значэнне для Вялікага княства Літоўскага;
2. стварыць умовы для развіцця аналітычнага мыслення вучняў;
3. спрыяць развіццю палітычнай культуры вучняў.
Мэты на мове вучняў:
ü напрыканцы заняткаў вы будзеце ведаць, чаму Вялікае княства Літоўскае вымушана было пайсці на саюз з Каралеўствам Польскім;
ü мы прааналізуем умовы союза і паспрабуем знайсці альтэрнатыву гэтаму саюзу для ВКЛ.
што вучні павінны ведаць і ўмець напрыканцы заняткаў:
1. ведаць 4 прычыны падпісання Люблінскай уніі і дату падпісання;
2. умець вызначаць і аналізаваць умовы саюза дзвюх дзяржаў;
3. умець даказваць, што Рэч Паспалітая з’яўлялася федэрацыяй;
4. знаходзіць новую дзяржаву на гістарычнай карце.
Тып урока: урок засваення новых ведаў.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік “Гісторыя Беларусі” 7 клас, мультымедыйная прэзентацыя «Утварэнне Рэчы Паспалітай», атлас па гісторыі Беларусі для 7-га класа.
Ход ўрока:
Дамашняе заданне:
I. Праблемнае пытанне:
Чаму Іван IV Грозны распачаў упартую барацьбу за выхад да Балтыйскага мора?
II. Узгадаем што намі было вызвучана (Лівонская вайна) на прошлым уроку.
· ведаць калі праходзіла вайна; (1558-1583гг.);
· умець вызначыць прычыны вайны; а)Выхад да Балтыйскага мора
б)Адмова плаціць дань за эстонскія землі Юр’еў(Тарту);
· ведаць краіны-удзельніцы вайны; Швецыя, Данія, Польшча, ВКЛ;
- Маскоўская дзяржава;
· ведаць пры якім карале Рэчы Паспалітай скончылася вайна: Стэфан Баторый;
· ведаць чым скончылася вайна;
1582 - Ям-Запольскае перамір’е
(РП і Маск-я дзяр-ва)
1583 – мір паміж Швецыяй і Маскоўскай
Дзяржавай;
III. Гістарычныя партрэты: Іван Грозны, Стэфан Баторый, Жыгімонт II Аўгуст, Мікалай Радзівіл Руды.
1 этап. Арганізацыйна-матывацыйны этап
Настаўнік: Новая дзяржава з’явілася на карце Еўропы ў 1569 годзе дзякуючы падпісанню Люблінскай уніі. Звярніце ўвагу на экран. Перад вамі карціна знакамітага польскага мастака Яна Матэйкі “Люблінская унія”
(слайд 3. На карціне паказаны момант абвяшчэння саюза паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім. Аўтар карціны перадае атмасферу той падзеі.
Настаўнік: Паглядзіце ўважліва на карціну. Якія ўражанні, якія адчуванні ўзнікаюць у вас?
Меркаваны адказ вучняў: неспакой, трывога.
Настаўнік: звярніце ўвагу на гэту постаць на карціне. Гэта Ян Хадкевіч, кіраўнік дэлегацыі ВКЛ на Люблінскім сойме. А вось яго словы:
“Найсвятлейшы, міласцівейшы кароль!...Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі…Мы Айчыну нашу, якую сваёй крывёю і жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі. Але тое, што мы не здолелі завяршыць гэтую абарону, дык няхай будзе гэта прыпісана перашкодам, лёсу і часу. Нам даводзіцца ўступаць… “(слайд 3)
Настаўнік: Як вы думаеце, чаму Хадкевіч менавіта так выказаўся пра унію? Якія ў вас ёсць гіпотэзы?
Меркаваны адказ вучняў: магчыма не ўсе ўмовы уніі былі на карысць ВКЛ.
2 этап. Этап актуалізацыі суб’ектыўнага вопыту вучняў
1) Настаўнік: Калі ў нас з’яўляецца нейкая праблема, як мы яе вырашаем? Які крокі мы здзяйсняем, які алгарытм нашых дзеянняў?
Меркаваны адказ вучняў (пры дапамозе настаўніка):
- прычына;
- умовы (што неабходна зрабіць для выпраўлення сітуацыі);
- удзельнікі (вызначаем кола выканаўцаў);
- вынік (як змянілася сітуацыя);
- значэнне (для данных падзей, людзей).
Настаўнік: Ці можна алгарытм рашэння бытавой праблемы прыстасаваць для вырашэння дзяржаўнай праблемы? Давайце паспрабуем вызначыць задачы нашага ўрока, зыходзячы з гэтага алгарытму:
Ø прычыны
Ø умовы
Ø удзельнікі
Ø вынік
Ø значэнне
Меркаваны адказ вучняў: неабходна высветліць прычыны, якія прывялі да уніі; умовы падпісання уніі; краіны-ўдзельніцы саюза; што сабой уяўляла новая дзяржава; якія змены адбыліся ў ВКЛ у сувязі з падпісаннем уніі. (слайд 4)
2) Настаўнік: пытанні вучням (прыём “Не падымаем рукі”):
• Чаму вайну 1558-1583 гг. называюць Лівонскай?
• Якія краіны ўдзельнічалі ў вайне?
• У якім становішчы апынулася ВКЛ падчас вайны?
• Якое выйсце магло быць у такім становішчы?
Давайце паспрабуем сфармуляваць першую прычыну уніі (прыём “Пошук адказу ў парах”).
Меркаваны адказ вучняў: прычына ў цяжкім становішчы ВКЛ у Лівонскай вайне, выйсцем мог стаць саюз з моцнай дзяржавай.
3 этап. Аперацыйна-пазнавальны этап
1) Настаўнік: Звернемся да слоўніка новых паняццяў (на дошцы ці на лістах паперы на кожнай парце):
v інкарпарацыя
v федэрацыя
v “залатыя” шляхецкія вольнасці.
Інкарпарацыя – уключэнне ў склад, далучэнне;
Федэрацыя – форма дзяржаўнага ўладкавання, пры якой федэральныя адзінкі, што ўваходзяць у склад дзяржавы, валодаюць пэўнай юрыдычнай і палітычнай самастойнасцю;
“залатыя” шляхецкія вольнасці – значныя палітычныя правы, у тым ліку права “liberum veta”
2) Настаўнік: Наступная праца будзе ажыццяўляцца ў групах. Кожная
група выконвае сваё заданне.
1 група. Заданне: прачытаць і Высветліць іншыя прычыны заключэння Люблінскай уніі і выпісаць іх ў сшытак.
2 група. Скласці схему: “Два варыянты аб’яднання дзяржаў”.
3 група. Запоўніць табліцу “Умовы Люблінскай уніі”
Меркаваны адказ вучняў 1 групы:
Прычыны заключэння Люблінскай уніі:
цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной (1558-1583);
імкненне пануючага саслоўя – шляхты ВКЛ да набыцця “залатых” шляхецкіх вольнасцей, якімі валодала шляхецкае саслоўе ў Польшчы;
жаданне шматлікай польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ;
імкненне кіраўніцтва каталіцкай царквы праз саюз Польшчы з ВКЛ пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход.
Меркаваны адказ вучняў 2 групы:
Настаўнік: Люблінскі сойм цягнуўся 6 мясяцаў. Бакам было складана дамовіцца, нават дэлегацыя ВКЛ 1 сакавіка 1569 года пакінула сойм. Як адрэагаваў польскі бок на такі ўчынак?
Меркаваны адказ вучняў групы 2: прадэманстраваў сілу і ўключыў у склад Польшчы Валынь, Падляшша, Падолле, Кіеўшчыну.
Меркаваны адказ вучняў 3 групы:
Умовы Люблінскай уніі
Агульныя для Кароны і ВКЛ Асобныя для Кароны і ВКЛ Два варыянты аб’яднання дзяржаў інкарпарацыя ваенны саюз, правядзенне сумеснай палітыкі прапанова Польшчы прапанова ВКЛ
Вышэйшы орган улады - Сенат Адміністрацыйны апарат
Адзіны кароль польскі , Вялікі князь
літоўскі Заканадаўства
Справы абароны вырашаюцца
сумесна Судовая арганізацыя
Войска
Мова
Тытул і пячатка
Настаўнік. Пытанне класу: Якія з гэтых умоў сведчаць аб тым, што Рэч Паспалітая – федэрацыя? (прыём “Не падымаем рукі”)
Меркаваны адказ вучняў: федэрацыя – саюз самастойных дзяржаў, з адзіным цэнтрам кіраўніцтва. Адзіны орган улады, адзіны кароль , князь літоўскі сведчаць аб тым, што гэта саюз. Асобныя адміністратыўны апарат, заканадаўства, войска, мова, тытул і пячатка сведчаць аб самастойнасці дзяржаў.
Настаўнік: Скажыце, калі ласка, якія пункты алгарытму вывучэння гістарычнай падзеі мы ўжо высветлілі? (прычыны , умовы , удзельнікі) Што засталося? (вынік , значэнне)
4 этап. Этап першаснай праверкі разумення і карэкцыі ведаў
1) Настаўнік: Як вы думаеце, чаму дэлегатам Люблінскага сойму было складана дамовіцца?
Меркаваны адказ вучняў: таму, что кожны бок меў свае інтарэсы.
Настаўнік: Давайце правядзём рэканструкцыю Люблінскага сойму. Кожны з вас будзе выконваць пэўную ролю: шляхта Польшчы, шляхта ВКЛ, магнаты ВКЛ, прадстаўнікі каталіцкай царквы. (Інтэрактыўная гульня “Чатыры куты”). Групы, займіце свае пазіцыі і паспрабуйце на працягу адной хвіліны адстаяць свае інтарэсы.
Настаўнік: Давайце падвядзём вынік. Вы ўбачылі, як цяжка было бакам дамовіцца, як цяжка складваюцца адносіны паміж рознымі краінамі, як важна знайсці кампраміс. У выніку палітычнага кампрамісу 1 ліпеня 1569 года на карце Еўропы з’явілася новая дзяржава– Рэч Паспалітая.
2) Настаўнік: (ключавое пытанне) А цяпер падумайце, як бы склаўся лёс ВКЛ пры ўмове, што Люблінская унія не была падпісана?
Вучні выказваюць свае версіі развіцця падзей.
Меркаваны адказ вучняў: ВКЛ страціла б самастойнасць і перастала існаваць, была б падпарадкавана Расіі.
3) Настаўнік прапануе вучням самаправерку.
Тэст самаправеркі ведаў:
1. Прычыны падпісання Люблінскай уніі:
a) цяжкае знешнепалітычнае становішча ВКЛ у сувязі з Лівонскай вайной
b) імкненне шляхты ВКЛ да набыцця “залатых” шляхецкіх вольнасцей
c) імкненне Жыгімонта II Аўгуста пашырыць сваю ўладу
d) жаданне польскай шляхты падпарадкаваць ВКЛ
e) імкненне кіраўніцтва каталіцкай царквы пашырыць уплыў каталіцызму на ўсход
2. Утварэнне Рэчы Паспалітай адбылося:
a) 1 сакавіка 1569
b) 5 сакавіка 1569
c) 1 ліпеня 1569
3. “Так” ці “не”:
a) Шляхта ВКЛ не жадала падпісання уніі
b) Рэч Паспалітую можна ахарактарызаваць як саюзную дзяржаву
c) Федэрацыя – гэта форма ўтварэння дзяржавы, калі дзяржава складаецца з залежных частак
4. Пры ўтварэнніі Рэчы Паспалітай аб’ядналіся:
a) адміністрацыйны апарат
b) войска
c) сенат
d) мова
e) пячатка
f) манарх
5. Варыянты аб’днання дзяржаў на Люблінскім сойме:
a) інкарпарацыя
b) ваенны саюз
c) федэрацыя
5 этап. Дамашняе заданне
- § 8
- знайдзіце прыклады палітычных саюзаў у сучасным свеце.
6 этап. Рэфлексія
Настаўнік: Мы прыйшлі да высновы, што Люблінская унія мела станоўчае значэнне. Тады чаму Ян Хадкевіч выглядае няшчасным на карціне Матэйкі? Выкажыце свае думкі.
Вучні выказваюць свае думкі.
Настаўнік: У вас цікавыя думкі. Але пра наступствы Люблінскай уніі для ВКЛ мы будзем гаварыць на наступным уроку і паглядзім, ці пацвердзяцца вашы версіі.
раскрыть » / « свернуть