Вучаніца 8 класа Церашкавец Ксенія прыняла ўдзел у рэспубліканскім конкурсе гісторыка-краязнаўчых работ «Вандроўкі па маіх ваколіцах», які праводзіўся з нагоды 200-годдзя з дня нараджэння Уладзіслава Сыракомлі – паэта, гісторыка, краязнаўцы. Арганізатар конкурса – Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж».
Ксенія накіравала работу па гісторыі нашай вёскі "Аб вайне напісана не ўсё. Вёска Глыбачка ў 1941-1945 гг." 29 верасня, у дзень 200-годдзя нараджэння Уладзіслава Сыракомлі, у Нясвіжскім музеі-запаведніку адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурса. Дыплом 3 ступені і памятныя сувеніры былі дасланы па пошце.
